Супрацоўнік органаў дзяржбяспекі, былы начальнік савецкай ваеннай контрразведкі генерал-лейтэнант Іван Усцінаў памёр на 101-годзе жыцця, усяго праз некалькі дзён пасля свайго векавога юбілею, паведамляюць расійскія СМІ.

Іван Усцінаў нарадзіўся 1 студзеня 1920 года. У органах дзяржаўнай бяспекі з 10 чэрвеня 1941 года. Вучыўся на курсах аператыўных работнікаў Магілёўскай школы НКВД. У гады вайны служыў у Асобым аддзеле НКВД, пасля Галоўным упраўленні контрразведкі «Смерш» Наркамата абароны СССР на Заходнім, 1-м, 2-м Прыбалтыйскім і 3-м Беларускім франтах.

Браў удзел у аперацыі «Баграціён» (1944 года).

У 1954 годзе яму было даверана ўзначаліць разведвальнае падраздзяленне ў структуры Упраўлення аддзелаў КДБ па Групе савецкіх войскаў у Германіі. У 1970-1973 гадах узначальваў 3-е Упраўленне КДБ (ваенная контрразведка).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0