У Польшчы будуць выплачваць 13-ю пенсію. Міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы Марлена Малёнг паведаміла яна будзе выплачвацца штогод у красавіку, паведамляе Польскае радыё.

Агулам 13-ю пенсію будуць атрымліваць 9 мільёнаў 800 тысяч чалавек.

«Кожны пенсіянер атрымае дадатковую пенсію, не толькі адзін раз. Закон гарантуе, што 13-я пенсія будзе выплачвацца штогод у красавіку на ўзроўні мінімальнага заробку, гэта значыць будзе складаць 1200 злотых (282 еўра) брута, або 891 злотых (210 еўра) нета», — сказала міністр сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі.

А з лістапада наступнага года польскі ўрад задумаўся і над выплатай 14-й пенсіі. Яе атрымаюць каля 6 млн чалавек, якія атрымліваюць вельмі нізкую пенсію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0