Азербайджан гатовы пастаўляць нафту Беларусі, перамовы пра гэта былі, але пакуль што канкрэтнага рашэння няма, паведаміў РИА Новости афіцыйны прадстаўнік дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана (SOCAR) Ібрагім Ахмедаў.
Фота: Надзеі Бужан.
Першы віцэ-прэм'ер Беларусі Дзмітрый Круты раней у аўторак заявіў, што чакае ў хуткім часе дамоўленасцей па імпарце ў краіну нафты, альтэрнатыўнай расійскай, зараз разглядаецца магчымасць паставак з шэрагу краін, у тым ліку з Азербайджана.
«Перамовы на гэты конт вяліся, у прынцыпе мы гатовыя, можам паставіць, як і раней. У нас ёсць, як вы ведаеце, нафта Аzeri-light. Але нічога канкрэтнага пакуль што на гэты конт няма», — сказаў Ахмедаў.
0
0
0
0
0
0