Тэгеран мае намер звярнуцца ў Міжнародны суд па правах чалавека са скаргай на прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за загад аб забойстве іранскага генерала Касема Сулеймані. Пра гэта паведаміў кіраўнік Вярхоўнага суда Ірана Эбрахім Раісі, перадае Fars.

«Скарга будзе пададзеная, пакуль ён знаходзіцца ва ўладзе ў якасці прэзідэнта ЗША і пасля гэтага. Гэтае пытанне будзе вырашана, мы не пакінем яго ў спакоі. Ён павінен паўстаць перад міжнародным трыбуналам», — заявіў Раісі.

Паводле яго слоў, скарга будзе накіравана ў Савет па правах чалавека пры ААН. Раісі адзначыў, што пытанне будзе вырашацца ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Ірана і іншымі органамі. Ён заявіў, што Тэгеран павінен прымусіць Трампа адказаць за свае дзеянні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?