13 студзеня каля гарадскога пасёлка Бобр Крупскага раёна здарылася аварыя, паведамляе МНС.
Ратавальнікам стала вядома, што здарылася сутыкненне легкавога аўтамабіля «BMW-5» з фурай «МАN». Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады выратавалі вадзіцеля легкавіка. Мужчыну даставілі ў бальніцу.