Ноччу 11 студзеня ў Кіраўскім раёне жыхар вёскі Барсукі вылецеў у кювет на сваім аўтамабілі «Аўдзі-80», паведамляе міліцыя.
Мужчына спрабаваў унікнуць сутыкнення з зайцам, што раптам выбег на дарогу, але не справіўся з кіраваннем і вылецеў у кювет, дзе ўрэзаўся ў бетонную аснову сцёкавай канавы.
Кіроўца атрымаў траўмы, з якімі быў шпіталізаваны ў бліжэйшую бальніцу.