Здарэнне адбылося позна вечарам 12 студзеня. У Навабеліцкі РАУС Гомеля паступіла паведамленне ад супрацоўніка міліцыі, які нёс службу па ахове грамадскага парадку па вуліцы Ільіча. Прыкладна ў 22.30, знаходзячыся каля ўваходу ў кінатэатр «Мір», ён пачуў грукат, пасля чаго на ёлцы патухла асвятленне. Пасля гэтага, ад яе пачаў адыходзіць мужчына з сякерай у руках. Супрацоўнік міліцыі яго затрымаў, паведамляе абласная міліцыя.

Высветлілася, што гэта 39-гадовы жыхар абласнога цэнтра, у стане алкагольнага ап'янення. Знаходзячыся ля навагодняй елкі, ён нанёс некалькі удараў сякерай па электрычным шчытку, пасля чаго вырашыў уцячы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?