Здарэнне адбылося вечарам у нядзелю на Партызанскім праспекце. Увагу кіроўцаў прыцягнуў грузавы мікрааўтобус «Мэрсэдэс», кіроўца якога сваёй яздой ствараў рэальную небяспеку для астатніх удзельнікаў дарожнага руху, паведамляе прэс-служба МУС.

Кіроўцы «Пежо» і «Форд», што праязджалі міма, спынілі белы грузавік. За рулём знаходзіўся 38-гадовы мужчына з бачнымі прыкметамі алкагольнага ап'янення. Ён супраціўляўся і спрабаваў збегчы, але мужчыны яго трымалі да прыбыцця супрацоўнікаў ДАІ.

Ад праходжання медыцынскага агляду кіроўца «Мэрсэдэса» адмовіўся. У дачыненні да яго складзены адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку і за стварэнне аварыйнай абстаноўкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?