У міліцыю 3 студзеня наконт знікнення сужыцелькі звярнуўся 38-гадовы жыхар Лідчыны. Было ўстаноўлена, што знікненне жанчыны можа насіць крымінальны характар. На месца выехалі следчыя, паведамляе СК.

У выніку да 48-гадовага і 36-гадовага мужчыны заведзена крымінальная справа. Высветлілася, жанчына была задушаная падчас канфлікту ў доме аднаго з падазраваных, у якім яны разам выпівалі.

Потым падазраваныя вынеслі цела на вуліцу, пазней яго расчлянілі. Часткі цела, а таксама сваю вопратку і вопратку ахвяры мужчыны спалілі. Кінулі ў агонь і сякеру, якой расчленялі труп. Цела ў мяшку закапалі ў меліярацыйным канале ў некалькіх кіламетрах ад хаты.

Падчас працэсу праверкі паказанняў на месцы з удзелам аднаго з падазраваных мужчына паказаў месца пахавання. Следчымі праведзены агляды месца забойства і пахавання 4 студзеня было знойдзена цела пацярпелай.

Яны змешчаны пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?