Японскі мільярдэр Юсаку Маэдзава, першы касмічны турыст, які павінен адправіцца на караблі SpaceX на Месяц, абвясціў пра пошук спадарожніцы для сумеснага палёту, піша РБК.

У сваім твітары мужчына размясціў спасылку на японскі стрымінгавы сэрвіс Abema TV, які будзе трансляваць дакументальнае шоу, прысвечанае працэсу пошуку. Там жа можна падаць заяўку на ўдзел. Адзначаецца, што прэтэндэнткі — адзінокія жанчыны ва ўзросце ад 20 гадоў, павінны цікавіцца палётамі ў космас і мець магчымасць удзельнічаць у падрыхтоўцы да іх. Таксама ў патрабаванні паказана, што кандыдаткі павінны быць «заўсёды пазітыўныя» і жадаць міру ва ўсім свеце.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 17 студзеня, праз паўтары тыдня пасля гэтага Маэдзава пачне разглядаць кандыдатуры. У лютым і сакавіку мільярдэр правядзе сустрэчы з патэнцыяльнымі спадарожніцамі, а з канчатковым выбарам ён вызначыцца да канца сакавіка.

Маэдзаве 44 гады. Па словах бізнэсмена, «самота і пустэча паступова перамагаюць» яго, і ён паставіў перад сабой мэту — «увесь час кахаць толькі адну жанчыну». Ён адзначыў, што хоча разам з будучай партнёркай «пракрычаць пра каханне і мір ва ўсім свеце з космасу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0