40-гадовы жыхар Баранавічаў зранку 11 студзеня адправіўся на рыбалку, пасля чаго перастаў выходзіць на сувязь. Занепакоеныя сваякі звярнуліся па дапамогу ў МНС.
Да пошукаў далучыўся Асвод. Цела мужчыны вадалазы выявілі толькі на наступны дзень прыкладна за 15 м ад берага, паведамляе БелТА
Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы праваліўся пад тонкі лёд.