Былы футбаліст зборнай Беларусі Аляксандр Лухвіч пракаментаваў «Нашай Ніве» сітуацыю з чарговымі прыгодамі сына-мажора.

Нагадаем, год таму яго сын Ілля трапіў у скандал праз сістэматычныя парушэнні правілаў дарожнага руху на мамчынай машыне.

Чытайце. Футбаліст ганяе па Мінску на дарагой машыне і фіксуе «подзвігі»-парушэнні ў сябе ў інстаграме ВІДЭА

Бацька прасіў прабачэння ў грамадскасці і запэўніваў усіх, што сын выправіцца. Але як аказалася, Іллю хоць кол на галаве чашы.

Чытайце. Памятаеце футбаліста-мажора Іллю Лухвіча? Ён на «хіміі», але зноў хваліцца дарагімі машынамі і парушае правілы ФОТЫ

«Не можа быць… «Інфініці» ў яго даўно няма, мы забралі. «БМВ» — гэта яго, ён сам набыў у лізінг. Гэта старая мадэль, яна не каштуе шалёных грошай, — запэўнівае Аляксандр Лухвіч. — 

Сын працуе ў салоне, прадае аўтамабілі. Ён стаў нашмат разумнейшым, спакайнейшым. У нейкія гісторыі не трапляў, не ганяе, наколькі я ведаю… Так што дзякуй, што паведамілі, разбяруся. Пагавару з ім».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?