Паведамленне пра пажар дома па вуліцы Меліярацыйнай ў аграгарадку Парыж Пастаўскага раёна паступіла мінулай ноччу, 4 студзеня а 23:17, паведамілі ў МНС.

Прыбыўшы да месца пажару, ратавальнікі ўбачылі, што дом гарыць адкрытым полымем, абваліліся дах і столь.

Падчас тушэння пажару быў знойдзены на канапе пад абваленымі канструкцыямі труп гаспадара дома. 68-гадовы мужчына пражываў адзін.

Прычына пажару вызначаецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0