Інфармацыя пра здарэнне ў Віцебскім раёне паступіла 4 студзеня ў 14:10, паведамілі ў МНС. Аўтамабіль БелАЗ праваліўся ў ваду ў кар'еры «Гралёва» пад Віцебскам.
Паводле папярэдняй інфармацыі пры разгрузцы самазвала БелАЗ-7540А адбыўся абвал скальнай пароды пад заднімі коламі, у выніку чаго аўтамабіль аказаўся ў вадзе. Пацярпелых няма.
Каб выцягнуць самазвал з вады спатрэбіліся 16-тонны кран і экскаватар, задзейнічаны вадалазы.
0
0
0
0
0
0