Беларуская інстамадэлька Даша Март, жонка былога брамніка хакейнага «Дынама-Маладзечна» Аляксандра Барадулі, трапіла на вокладку мексіканскай версіі часопіса «Плэйбой».
Гэтым яна пахвалілася ў сваім інстаграме.
Даша Март — выпускніца ЕГУ, вучылася на факультэце «Візуальны дызайн і медыя». Цяпер зарабляе сваім інстаграмам, мае 1,7 мільёна падпісантаў.





