Жанчына адпомсьціла бойфрэнду за здраду. Яе сястра зняла гэта на відэа і апублікавала відэазапіс у Twitter, пасля чаго карыстальнікі сталі спрачацца пра тое, ці мае яна рацыю, піша Лента.ру.

Сястра адзначыла, што адносіны пары доўжыліся год і жанчына нават пазнаёміла бойфрэнда са сваімі дзецьмі.

Відэа пачынаецца з таго, што жанчына чысціць ўнітаз зубной шчоткай былога бойфрэнда. Потым яна псуе рэчы маладога чалавека, яго майкі, курткі, абутак. Запіс набраў больш за 5,3 мільёна праглядаў, а 129 тысяч карыстальнікаў паставілі лайкі.

Аднак у каментарах пачалася спрэчка аб тым, ці мела права жанчына так паступаць. Адны напісалі, што так і трэба ставіцца да ўсяго — з гумарам. Але частка карыстальнікаў назвала ўчынак жанчыны дзіцячым. Адзін карыстальнік пажартаваў, што яна запісала сведчанні свайго злачынства.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?