Фота Надзеі Бужан.

Фота Надзеі Бужан.

У Мінску праезд у гарадскім транспарце падаражэў на 5 капеек з 26 снежня. А талоны з указаннем старой цаны працягваюць прадаваць «Мінсктранс» і кіроўцы. У пасажыраў узнікаюць пытанні, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Цяпер талон на аўтобус/тралейбус/трамвай і жэтон у метро каштуе 65 капеек (кіроўцы прадаюць талон даражэй на 5 капеек — за 70 капеек), білет для экспрэс-аўтобусаў — 80 капеек.

Што рабіць, калі засталіся старыя талоны?

Карыстацца. На сайце «Мінсктранса» у раздзеле «частыя пытанні» сказана: старыя білеты сапраўдныя яшчэ 30 сутак з дня павышэння тарыфаў на праезд. Значыць, талончыкі будуць дзейнічаць да 24 студзеня 2020 года.

Абмену належаць

Пасля 24 студзеня 2020 года кіёсках і касах «Мінсктранса» можна абмяняць талоны, набытыя па старых коштах, на новыя. Вось толькі розніцу прыйдзецца даплаціць.

Талоны, набытыя ў кіроўцаў, будуць сапраўднымі

Талоны, набытыя ў кіроўцаў па старых тарыфах (яны даражэйшыя на 5 капеек), раўнацэнныя цяперашнім. Яны сапраўдныя пры аплаце праезду ў тым транспарце, дзе кошт праезду адпавядае пазначаннай на іх цане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0