Кіроўца легкавіка і 13-гадовы пасажыр загінулі ў сутыкненні з мікрааўтобусам пад Магілёвам, кіроўца буса і яго пасажыры дастаўлены ў бальніцу, паведамляе МУС.

У 17.23 у міліцыю паступіла паведамленне аб ДТЗ пад Магілёвам. 60-гадовы вадзіцель, кіруючы машынай «Фольксваген Пола», у раёне вёскі Сідаравічы пры выкананні абгону здзейсніў сутыкненне з сустрэчным мікрааўтобусам «Мэрсэдэс Спрынтар» з 10 пасажырамі ў салоне.

Пасля сутыкнення аўтамабілі загарэліся. Пажар ліквідавалі ратавальнікі.

У выніку ДТЗ вадзіцель «Фальксвагена» і яго 13-гадовы пасажыр загінулі на месцы здарэння. Кіроўца мікрааўтобуса і ўсе яго пасажыры дастаўлены ў бальніцу для агляду.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?