Прапампоўка нафты на беларускія НПЗ адноўленая, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў, перадае БелТА.

«Сёння ў 17.05 ужо ўключаны помпавыя агрэгаты і пачынае ажыццяўляцца пастаўка нафты ў напрамку ААТ «Нафтан». Па меры афармлення маршрутных даручэнняў аб'ём будзе дадавацца і будуць пастаўкі ў тым ліку для Мазырскага НПЗ», — сказаў Уладзімір Сізоў.

Намеснік старшыні «Белнафтахіма» ўдакладніў, што сёння да канца сутак будзе перапампаваныя 6 тысяч тон.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна