У Клічаўскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася невядомай вадкасцю — яно ў рэанімацыі, паведамляе Mogilevnews.by. 2 студзеня сям'я з вёскі Дзмітрыеўка Клічаўскага раёна павінна была святкаваць двухгоддзе малодшага дзіцяці.

Каля пятай гадзіны вечара, калі 30-гадовая жанчына з двума старэйшымі дзецьмі знаходзілася ў пакоі, малодшае дзіця «гаспадарыла» на кухні. Дзіця выпіла вадкасць з невядомай бутэлькі. Маці хутка зрэагавала на дзіцячы крык і выклікала хуткую дапамогу.

Пацярпелага шпіталізавалі ў рэанімацыю раённай, а затым Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы. Стан дзіцяці ацэньваецца як цяжкі. Рэшткі невядомай вадкасці забралі для правядзення судова-хімічнай экспертызы. Эксперты павінны высветліць канкрэтны хімічны склад канфіскаванага сродку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна