Мінск дамовіўся з Масквой аб пастаўцы ў Беларусь першай партыі нафты з Расіі, паведамляе «Белнафтахім».

«Сёння афармляюцца дакументы з расійскай кампаніяй на прапампоўку першай партыі нафты, якая закупляецца па цане без прэміі», — заявілі ў кампаніі.

Аб'ём сыравіны, якая паступiць на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы ў найбліжэйшы час, а таксама запасы дазволяць забяспечыць бесперапынную працу прадпрыемстваў у студзені 2020 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?