У Брэсце ў аўтобусе ўпала пенсіянерка — яна ў шпіталі, паведамляе ДАІ.

Аўтобус, якім кіраваў 64-гадовы вадзіцель, рухаўся па маршруце №15 В. Паводле папярэдняй інфармацыі, у раёне прыпынку «Завод бытавой хіміі» падчас руху ў салоне аўтобуса ўпала 85-гадовая пасажырка.

У выніку пенсіянерка атрымала цялесныя пашкоджанні. Пацярпелую шпіталізавалі ў траўматалагічнае аддзяленне гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, у яе дыягнаставаны пералом сцегнавой косткі са зрушэннем. Праводзіцца праверка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?