Ноччу 2 студзеня каля начнога клуба «Калізей» у Гродне да таксіста ў машыну падсеў малады чалавек. Жыхар Санкт-Пецярбурга з беларускім пашпартам прыехаў на радзіму на навагоднія святы, піша newgrodno.by.

Кіроўца папярэдзіў хлопца пра падвойны навагодні тарыф. Той абурыўся, у салоне пачалася бойка. Пасажыр ударыў таксіста ў твар і паспрабаваў збегчы.

Заўважыўшы скрываўленага калегу, што выходзіць з аўтамабіля, і хлопца, што ўцякаў, кіроўцы іншых таксі злавілі пасажыра і перадалі яго супрацоўнікам АМАПу, якія праязджалі міма.

У кіроўцы зламаная сківіца ў двух месцах і выбітыя тры зубы. Яго прааперавалі 3 студзеня ў Гродзенскай абласной клінічнай бальніцы. Зараз пацярпелы ў рэанімацыі.

Па прагнозах лекараў, працаваць таксіст не зможа яшчэ некалькі месяцаў. У яго жонка ў дэкрэце з грудным дзіцем і сямігадовая дачка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна