Беларусь і Латвія арганізуюць у 2021 годзе адзін з найлепшых чэмпіянатаў свету па хакеі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Рэнэ Фазелям, перадае БелТА.

«Я вельмі ўдзячны Міжнароднай федэрацыі і асабіста прэзідэнту за тое, што вы падтрымалі гэты чэмпіянат свету ў Беларусі і Латвіі. Вы можаце не сумнявацца: мы разам з нашымі суседзямі на годным узроўні правядзём гэты чэмпіянат. Гэта будзе адзін з найлепшых чэмпіянатаў свету», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна