Расійскія тэлеканалы «Первый канал» і «Россия 24» схавалі лічыльнікі лайкаў і дызлайкаў, а таксама адключылі каментары да роліка з навагоднім віншаваннем прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Youtube.

Карыстальнікі могуць паставіць лайкі або дызлайкі пад відэа, але вынік паказвацца не будзе.

Відэа «Першага канала» паглядзелі больш за 100 тысяч чалавек, а ў «Расіі 24» — больш за 2,7 мільёна праглядаў.

Ролік з віншаваннем Пуціна, апублікаваны тэлеканалам НТВ, таксама нельга каментаваць. Аднак статыстыка пад ім даступная — карыстальнікі паставілі яму 11 тысяч лайкаў і 46 тысяч дызлайкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0