У 2019 годзе ў ЗША зарэгістравалі 41 масавае забойства, калі гінулі чатыры і больш чалавекі. У 33 з гэтых выпадках злачынцы выкарыстоўвалі ў якасці сродку забойства агнястрэльную зброю.

Гэтую статыстыку сабрала амерыканскае інфармацыйнае агенцтва Associated Press супольна з газетай USA Today і Паўночна-Усходнім універсітэтам. Агульная колькасць ахвяр такіх масакраў склала 211 чалавек.

У большасці з гэтых выпадкаў злачынцы забівалі людзей свайго ж кола. Матывамі былі сямейныя сваркі, наркотыкі і бандытызм. У іншых выпадкаў забівалі калег па працы, навучанні.

У Амерыцы колькасць забойстваў застаецца найвышэйшай сярод развітых краін.

У Беларусі за 2019 год не было ніводнага выпадку масавага забойства, дзе б загінулі чатыры і больш людзей. Але наша краіна была ўзрушаная забойствам у Стоўбцах, дзе школьнік забіў настаўніцу і іншага школьніка.

Чытай яшчэ: Чаму ён? Бацька хлопца, якога забілі ў Стоўбцах, падрабязна расказаў пра сына і дзень яго смерці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?