Сёння пайшоў з жыцця беларускі мастак Захар Кудзін. Пра гэта паведамляюць яго сябры ў фэйсбуку.

Кудзін скочыў з дзявятага паверха, распавёў тэлеканалу «Белсат» рэжысёр Максім Швед.

Захар Кудзін нарадзіўся ў Мінску ў 1986 годзе. У 2007 скончыў Мінскі каледж мастацтваў імя Глебава. Удзельнік беларускіх і міжнародных выстаў; у 2011 — 2013 гадах выстаўляўся ў ЗША. Работы Кудзіна знаходзяцца ў прыватных калекцыях Еўропы, Азіі і Амерыкі.

У 2015 і 2016 годзе Захар Кудзін стаў канкурсантам праекта «Восеньскі салон» з Белгазпрамбанкам.

Мастак і жывапісец быў аўтарам маштабных работ, выкананых у шырокай экспрэсіўнай манеры. Жыў і працаваў у Мінску.

Ён быў наймаладзейшым мастаком, чыя праца захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Праца Захара Кудзіна з калекцыі Нацыянальнага мастацкага.

Праца Захара Кудзіна з калекцыі Нацыянальнага мастацкага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0