«Калі Расія паспрабуе парушыць наш суверэнітэт, вы ведаеце, як адрэагуе сусветная супольнасць, яны апынуцца ўцягнутымі ў вайну. Захад і НАТА ўжо гэтага [меркаванага замаху на суверэнітэт Беларусі] не перанясуць, бо яны палічаць гэта за пагрозу ім. І ў чымсьці яны [Захад] маюць рацыю».

Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў сёння ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву.

Але, на думку кіраўніка краіны, падобны «галаўны боль» Расіі не патрэбны.

«Расія, вядома, будзе дзейнічаць акуратна, асцярожна. Пагроза з'явіцца тады, небяспечная пагроза, калі ў нас будзе зусім дрэнна з эканомікай. Калі людзям немагчыма будзе ўсё гэта вынесці. Гэта адзіная прычына. Пакуль я ва ўладзе, гэта адзіная пагроза», — адзначыў Лукашэнка.

«Мы не каласальна вялізная краіна з вялізнымі рэсурсамі, але знаходзімся ў цэнтры «катла». Тут сёння перасякаюцца ўсе інтарэсы Захаду на Усход і не толькі расійскія, з поўдня на поўнач. Вось тут так склалася сітуацыя. І будучы ў гэтым катле, трэба сябе паводзіць настолькі дакладна, тонка і акуратна, каб цябе не зварылі ў гэтым катле», — дадаў кіраўнік Беларусі.

«Расія кожны год пачынае прэсаваць Беларусь, «закручваючы гайкі», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0