Партнёрскія адносіны скіраваны як на падтрымку спорту на нацыянальным узроўні, так і на папулярызацыю беларускай мовы. 

Букмекерская кантора «Леон» не проста працуе ў Беларусі, але імкнецца развіваць брэнд на тэрыторыі ўсёй краіны. Сайт букмекерскай канторы «Леон» мае беларускамоўную версію, а амбасадарам брэнда з’яўляецца сусветна вядомы беларускі спартовец і вакаліст гурта «Brutto» Віталь Гуркоў. На сённяшні дзень букмекерская кантора «Леон» — гэта не толькі магчымасць рабіць стаўкі на спартовыя падзеі, але і прапаганда спорту, здаровага ладу жыцця, а таксама беларускай мовы.

Лагічным працягам стаў пачатак супрацоўніцтва з «Віцязем» — адным з самых беларускамоўных спартовых клубаў. БК «Леон» мае на мэце падтрымаць развіццё клуба «Віцязь» і паспрыяць яго выхаду на новы ўзровень. Акрамя абноўленай назвы ГК «Віцязь — Леон», каманду чакае змена спартовай формы: у ёй будзе і нацыянальная сімволіка, і лагатып букмекерскай канторы. Такое партнёрства стане цікавай з’явай у спартовым і культурным плане. Прадугледжана работа з клубам, вынікам якой стануць сумесныя падзеі і трэніроўкі, спаборніцтвы, прасоўванне і рэклама ў сацыяльнай прасторы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0