Нацбанк нагадвае, што 31 снежня заканчваецца перыяд, калі грашовыя знакі ўзору 2000 года можна абмяняць на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.

З 1 студзеня 2020 г. па 31 снежня 2021 г. «старыя» грашовыя знакі можна будзе абмяняць на «новыя» толькі ў Нацбанку па адрасе: г. Мінск, вул. Талстога, 6.

Абмен праводзіцца без абмежаванняў і спагнання камісійнага ўзнагароджання.

З 1 студзеня 2022 г. грашовыя знакі ўзору 2000 года стануць несапраўднымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0