Фільм «Купала» выйдзе ў пракат да восені 2020 года пасля таго, як будзе прадэманстраваны на кінафестывалях. Пра гэта расказаў рэжысёр Уладзімір Янкоўскі, паведамляе Мінск-Навіны.

— Бюджэт фільма склаў 1 мільён даляраў, — адзначыў рэжысёр.

Ён таксама расказаў, што натурныя сцэны здымаліся ў гарадах, дзе будынкі абвешаны шыльдамі, камерамі відэаназірання, рэкламай. Таму прыйшлося шмат часу выдаткаваць, каб сцерці сляды сучаснасці пры дапамозе камп'ютарнай графікі. У сцэнах сноў вялікага паэта выкарыстоўвалася 3D-графіка.

Па словах Янкоўскага, фільм ён прысвяціў сваёй краіне і народу. У стужцы задумана расказаць пра паэта, які жыў у складаны час, які суправаджаецца войнамі, расказваецца пра станаўленне беларускай інтэлігенцыі і культуры.

— Гэта зараз галоўнае кіно ў маім жыцці, — прызнаўся рэжысёр. — Працавалася лёгка. Поўная свабода творчасці — гэта шчасце. І калі з'явіцца магчымасць, хацеў бы зняць фільм пра Грунвальдскую бітву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0