YouTube упершыню ўзнагародзіў за каментар, які набраў мільён лайкаў. Прыз атрымаў музыкант Сэт Эферман за каментар пад кліпам Білі Айліш, перадае tjournal.ru.

Эферман быў у ліку першых, хто пракаментаваў кліп Білі Айліш «Bad Guy» («Дрэнны хлопец»). Ён абыграў падабенства слоў і напісаў пад ролікам «I'm the bald guy» («Я лысы хлопец»).

Музыка атрымаў ад відэасэрвісу памятную шыльду. Ён прасіў ўзнагародзіць сябе за першы каментар з мільёнам лайкаў яшчэ ў кастрычніку, але, паводле яго слоў, толькі цяпер YouTube яму адказаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0