Фота Памежнага камітэта
Раніцай 19 снежня ў Свіслацкім раёне дзяжурнаму па заставе «Рыбалы» паступіў сігнал з аднаго з участкаў сігналізацыйнага комплексу, паведамілі ў Памежным камітэце.
На месца выехала трывожная група. Нарад выявіў сляды на кантрольна-следавай паласе, былі затрыманыя двое расейцаў, якія накіроўваліся ў бок Польшчы, - распавядае Памежны камітэт. — Выконваць законныя патрабаванні адмовіліся, таму памежнікі былі вымушаныя прымяніць зброю.
У грамадзян Расіі былі з сабой смартфоны з пракладзенымі маршрутамі ў Польшчу, компас, два паляўнічыя нажы, ліхтар, грошы і пашпарты. Са слоў «падарожнікаў», яны накіроўваліся ў Францыю за лепшым жыццём, а парушэнне закона патлумачылі адсутнасцю шэнгенскіх віз.





