Два келіхі, 190 мл — 3,49 рубля (зніжка 52%)

Максімальна рамантычны варыянт — толькі для дваіх. А чаму б і не сустрэць новы год выключна ў кампаніі блізкага чалавека і ігрыстага?

Камплект з двух келіхаў на зніжцы каштуе ўдвая танней, чым звычайна. Лепшай прапановы ў гэтым годзе ўжо не будзе!

Ананасы ў сіропе Mikado, 580 мл — 2,29 рубля (зніжка 50%)

У 2017 годзе прэзідэнт Ісландыі выступіў супраць таго, каб дадаваць ананасы ў піцу. І гэта ледзь не каштавала яму рэйтынгу! У выніку Гвюдні Ёўханесан быў вымушаны выбачыцца, бо шмат хто з ягоных суайчыннікаў не мог уявіць свайго жыцця без гавайскай піцы.

Піца — гэта толькі адзін варыянт, які можна аздобіць ананасамі. Есці іх можна і проста так, без нічога. Дадайце экзотыкі на навагодні стол.

«Сняжок», 1.45 л — 0,99 рубля (зніжка 45%)

На тэрыторыі завода «Дарыда» ёсць артэзіянская свідравіна глыбінёй 266 метраў, з якой здабываюць ваду. Таму ўсе напоі кампаніі, у тым ліку і класічны «Сняжок», утрымліваюць карысныя мінералы і мікраэлементы. 

«Сняжок» — гэта класічны смак, які не мяняецца шмат гадоў. І што прыемна — частаваць гасцей газіроўкай даволі танна. Хопіць усім!

Крабавыя палачкі Vici, 200 грам — 1,69 рубля (зніжка 43%)

Адна з найбольш папулярных страваў на навагоднім стале — салата з крабавымі палачкамі і кукурузай. Ёсць сотні салатаў з палачкамі, але класічны рэцэпт застаецца любімым. Збіраецеся гатаваць? Тады купляйце інгрэдыенты са зніжкамі — у «Гіпа» крабавыя палачкі цяпер на 43% танней, чым звычайна.

Малочны шакалад Alpen Gold, 90 грам — 1,49 рубля (зніжка 40%)

Каб зрабіць настрой пры канцы мокрага і немарознага снежня крыху больш радасным, з’ешце кавалачак шакаладу. Гэты прадукт утрымлівае сератанін, які называюць гармонам шчасця.

Фаршыраваныя аліўкі Olivari, 300 грам — 1,89 рубля (зніжка 37%)

Калі яшчэ гадоў пятнаццаць таму ніхто не чуў ані пра аліўкі, ані пра аліўкавы алей, то сёння яны сталі амаль неад’емнай часткай нашага рацыёну. Плады аліўкавага дрэва ўтрымліваюць карысныя элементы і вітаміны, але з кансерваванымі прадуктамі трэба быць асцярожнымі — у іх шмат солі.

У «Гіпа» на зніжках можна знайсці аліўкі, фаршыраваныя анчоўсамі, крэветкамі, лімонам і ласосем. 

Цукеркі Rafaello, 150 грам — 7,29 рубля (зніжка 33%)

Банальна? Можна сказаць іначай — неўміручая класіка. «Рафаэлкі» штогод з’яўляюцца аднымі з найбольш папулярных цукерак ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Беларусі.

Каробачка цукерак, якую прыемна як падарыць камусьці блізкаму, так і з’есці самому, у крамах «Гіпа» каштуе на траціну танней, чым звычайна.

Цукеркі «Шалёная пчолка», 1 кг — 4,59 рубля (зніжка 31%)

Гэтыя цукеркі, асабліва любімыя дзецьмі, вось ужо шмат год не губляюць папулярнасць. Не трэба расказваць, што гэта за цукеркі, бо ўсе ведаюць «пчолкі».

«Пчолкі» у крамах «Гіпа» да 8 студзеня на зніжках.

Мінеральная вада «Набеглаві», 1 л — 1,59 рубля (зніжка 31%)

Па «мінералку» звычайна звычайна стаіць чарга на наступны дзень пасля бурных застолляў. Гэта натуральна, бо вада дапамагае мінімізаваць наступствы святаў для страўніка. 

Але лепш падрыхтавацца да гэтага «пасля» загадзя. «Набеглаві» адносяць да тых мінеральных водаў, якія спакойна можна піць кожны дзень. Гэта вуглякіслая гідракарбанатная вада, якая ўтрымлівае шмат натрыевых соляў. Пазітыўна ўплывае на сардэчна-сасудзістую сістэму, дапамагае ліквідаваць праблемы страўнікава-кішачнага тракту.

Каўбаса «Мясны дуэт», 1 кг — 19,99 рубля (зніжка 29%)

Каўбаса мае такую назву, бо вырабляецца часткова з палендвіцы і мае незвычайную структуру. Акурат тое, што трэба для прыгожага святочнага стала.

Для тых, у каго ёсць картка лаяльнасці «Асоба», кілаграм каўбасы каштуе 19,99.

Падсумоўваем:

Прадукт Цана на акцыі, рублі Папярэдняя цана, рублі Зніжка, %
Набор келіхаў, 190 мл 3,49 7,20 52%
Ананасы Mikado у сіропе, 580 мл 2,29 4,59 50%
Напой «Сняжок», 1,45 л 0,99 1,80 45%
Крабавыя палачкі Vici, 200 грам 1,69 2,99 43%
Малочны шакалад Alpen Gold, 90 г 1,49 2,49 40%
Аліўкі Olivari, 300 г 1,89 2,99 37%
Цукеркі Rafaello, 150 гр 7,29 10,89 33%
Цукеркі «Шалёная пчолка», 1 кг 4,59 6,69 31%
Мінеральная вада «Набеглаві», 1 л 1,59 2,29 31%
Каўбаса «Мясны дуэт», 1 кг 19,99 27,99 29%

Усе акцыйныя прапановы тут:

*Знешні выгляд акцыйных тавараў можа адрознівацца ад выяў, змешчаных у тэксце. Наяўнасць акцыйных тавараў удакладняйце ў крамах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?