Прэм'ер-міністр Сяргей Румас сёння ўзяў удзел у дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», уручыўшы навагоднія падарункі выхаванцам дзіцячага дома № 7 «СемьЯ» Мінска. Кіраўнік урада павіншаваў выхаванцаў і педагогаў з 2020 годам і Калядамі.

«Сяргей Мікалаевіч сёння быў сапраўдным Дзедам Марозам. У наступным годзе выхаванцы дзіцячага дома «СемьЯ» паедуць адпачываць, — паабяцаў прэм'ер-міністр. Куды паедуць — выбіраюць ужо. Пракладваюць маршрут», — напісала ў сваім фэйсбуку прэс-сакратар урада Аляксандра Ісаева.

Падчас навагодняга віншавання выхаванцы сёння атрымалі сем планшэтных камп'ютараў, а таксама салодкія наборы.

Прэм'ер таксама папіў чаю з дзецьмі, а выхаванцы падарылі яму мастацкі выраб, зроблены ўласнымі рукамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?