Тры-краіны ўдзельніцы Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) выступілі супраць расійскага закона, які абавязвае ставіць расійскія праграмы на камп'ютары, тэлефоны і разумныя тэлевізары.

Як паведамляюць «Ведомості», удзельнікі ЕАЭС абмеркавалі закон 13 снежня на нарадзе дэпартамента функцыянавання ўнутраных рынкаў Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

Прадстаўнікі Беларусі, Казахстана, Кыргызстана лічаць, што расійскія папраўкі могуць абмежаваць абарот тэхнічна складаных тавараў з краін ЕАЭС ў Расію і стварыць перашкоды функцыянаванню ўнутранага рынку саюза.

У прэс-службе ЕЭК паведамілі, што камісія вывучае меркаванні ўдзельнікаў саюза і пакуль не вырашыла, ці перашкаджае закон гандлю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0