Photo.bymedia.net.

Photo.bymedia.net.

У апублікаваным сёньня інтэрвію Deutsche Welle (Нямецкая хваля) экс-собравец Юрый Гараўскі сьцьвярджаў, што ў Віктара Ганчара не было двух пальцаў на назе.

«У Ганчара на левай назе ці правай, дакладна не памятаю, не было вялікага і ўказальнага пальцаў» — сказаў ён. Паводле Гараўскага гэта ён ўбачыў, калі ўжо забітых Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага разьдзелі перад тым, як закапаць ў яме. Што вядома, ці сапраўды ў Ганчара не хапала пальцаў на назе?

Гэтыя зьвесткі Свабодзе пацьвердзіў палітык Анатоль Лябедзька, які ў 1990-я гады быў дэпутатам Вярхоўнага Савету разам з Ганчаром. «Так, гэта дакладна. Пальцаў на назе не даставала, гэта я сам бачыў. Здаецца, на левай. Справа была ў лазьні. Але пра прычыны, што здарылася, не пытаўся», — распавёў Свабодзе Анатоль Лябедзька.

Пра тое, што Віктар Ганчар звычайна насіў у лазьні гумовыя тапачкі, паведаміла жонка зьніклага разам з Ганчаром сябра, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага, Ірына Красоўская. Пра гэта яна згадала ў допісе да сваёй сяброўкі Святланы Завадзкай. Больш камэнтаваць гэтыя зьвесткі Ірына Красоўская адмовілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?