Пра гэта вядомы тэлевядучы заявіў у Мінску на творчым вечары, піша kp.by.

«Нядаўна ваш прэзідэнт сустракаўся з прэзідэнтам Расіі і абмяркоўваў пытанні Саюзнай дзяржавы. Было сказана шмат слоў, але нічога канкрэтнага. Мяне пытаюць: ці будзе цяперашняя Саюзная дзяржава? Я ведаю толькі адно: нармальная краіна заўсёды хоча быць незалежнай (у зале пачуліся апладысменты). Бывае так, што краіне пагражаюць, і яна просіцца пад крыло сяброўскай дзяржавы — такія выпадкі ў гісторыі былі. Але ў выпадку з Беларуссю і Расіяй мне здаецца, гэта проста палітычная гульня. Хоць я за нармальныя ўзаемавыгадныя адносіны паміж Расіяй і Беларуссю. Памятаю, як Аляксандр Лукашэнка, калі Барыс Ельцын быў ужо ў не вельмі добрым стане, імкнуўся стаць наступным прэзідэнтам аб'яднанай краіны … Гэтага не здарылася. Калі б я быў рэлігійным чалавекам, то сказаў бы: і дзякуй Богу!», — сказаў Познер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0