7-8 снежня ў Мінску адбыліся вулічныя акцыі ў абарону незалежнасці. Многія заўважылі, што на плошчах не было некаторых вядомых палітыкаў. Мы папыталіся ў іх, што стала прычынай адсутнасці.

Мікола Статкевіч, лідар аргкамітэта «Народнай Грамады»

«Для мяне дзіўна чуць гэтае пытанне, таму што «Народная Грамада» брала актыўны ўдзел у акцыі. Што вам яшчэ трэба? Гэта недарэчнае і некарэктнае пытанне, у мяне такое ўражанне, што вы яго задаяце па чыёйсьці камандзе. Я быў за межамі Беларусі, да пабачання».

Рыгор Кастусёў, старшыня Партыі БНФ

«Былі іншыя мерапрыемствы, на якія быў запрошаны загадзя. Яны ўжо двойчы пераносіліся, таму было непрыгожа пераносіць яшчэ раз. Мяне запрашалі нашы аршанская і шклоўская суполкі. Такое бывае. Не было такога, што БНФ туды не хоча ісці, мы абмяркоўвалі акцыю з Паўлам. Не заўсёды жаданні супадаюць з магчымасцямі, часам трэба выбіраць нешта адно. Душой я быў з удзельнікамі акцыі».

Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік «Гавары праўду»

«Мяне не было ў Беларусі. Калі б быў, то, магчыма, пайшоў бы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?