Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з 20-годдзем падпісання Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

«Гэты дакумент вывеў беларуска-расійскія адносіны, заснаваныя на векавой дружбе, сваяцтве гістарычных лёсаў і супольнасці жыццёвых інтарэсаў нашых народаў, на ўзровень сапраўднага саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства», - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь і Расія шмат чаго дасягнулі: яны каардынуюць дзеянні на міжнароднай арэне, сумесна ўмацоўваюць абараназдольнасць, узаемна дапаўняюць адзін аднаго ў эканоміцы. Створана агульная гуманітарная, сацыяльная, культурная і адукацыйная прасторы. Грамадзян дзвюх краін не падзяляюць межы, візы, мытні.

«На цяперашнім этапе прыхільнасць аб'яднаўчай ідэі мае вялікае значэнне. Галоўная задача — забяспечыць неабходныя ўмовы для далейшага павышэння дабрабыту нашых грамадзян. Глыбока перакананы, што мы зможам надаць новую дынаміку рэалізацыі саюзнай дамовы, няўхільна прытрымліваючыся прынцыпаў раўнапраўя і даверу», — падкрэсліў беларускі лідэр.

Прэзідэнт Расіі таксама накіраваў віншавальнае пасланне ў адрас Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0