Фота: ДАІ Мінска.
Паводле папярэдняй інфармацыі, а 17.00 кіроўца маршрутнага таксі рухаўся па праспекце Пераможцаў у Мінску з боку вул.Гвардзейскай у напрамку вул.Ігнаценкі ў першай паласе для руху. У другой паласе ў спадарожным напрамку рухаўся кіроўца грузавога аўтамабіля МАЗ.
Кіроўца грузавога аўтамабіля не пераканаўся ў бяспецы дарожнага руху і пры змене паласы стварыў аварыйную сітуацыю - адбылося ДТЗ, паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Мінска.
У выніку сутыкнення маршрутнае таксі апынулася на тратуары.
Кіроўца маршрутнага таксі дастаўлены ў медыцынскую ўстанову для дадатковага агляду. Пасажыры былі агледжаныя на месцы і адпушчаныя. На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ. Праводзіцца праверка.
0
0
0
0
0
0