Прэзідэнт Украіны ўпершыню трапіў на вокладку вядомага часопіса Time. Анансаваны выпуск друкаванай версіі міжнароднага выдання з Уладзімірам Зяленскім, піша tut.by.
На вокладцы з партрэтам прэзідэнта напісана: «Чалавек пасярэдзіне. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі пра тое, як быць паміж Пуціным і Трампам».
Фота: facebook.com/time
«За амаль паўгода, як ён займае пасаду прэзідэнта Украіны, Уладзімір Зяленскі навучыўся стрымліваць свае чаканні. Ён не чакае, што яго першы раўнд мірных перамоваў з Расеяй, якія павінны адбыцца ў Парыжы 9 снежня, скончаць вайну, якая працягваецца ўздоўж іх мяжы апошнія пяць гадоў», — піша аўтар інтэрв'ю з Зяленскім Сайман Шустэр у Instagram.
У артыкуле Зяленскі выказаўся пра скандал з прэзідэнтам ЗША і іх размове, аб перамовах з прэзідэнтам Расіі і сітуацыі на Данбасе.
Паводле словаў аўтара, прэзідэнт Украіны за апошнія 8 месяцаў, якія ён не бачыў Зяленскага, пастарэў і змяніўся значна больш, чым можна было чакаць.
У ЗША на вокладцы часопіса будзе Трамп.





