Фота: ДАІ Мінска.
Як паведаміў тэлеграм-канал ДАІ Мінска, кіроўца 1999 года нараджэння, кіруючы аўтамашынай «Таёта», рухаўся па знешнім кальцы МКАД з боку вуліцы Байкальскай у кірунку вуліцы Карвата па першай паласе і здзейсніў сутыкненне з седлавым цягачом «МАЗ» з платформай, які рухаўся наперадзе ў той жа паласе. Кіроўца легкавіка атрымаў траўмы.
ДАІ нагадвае кіроўцам пра неабходнасць захоўваць дыстанцыю да транспартнага сродку, які рухаецца наперадзе, што дазволіла б пазбегнуць сутыкнення, быць прышпіленым рамянём бяспекі, захоўваць хуткасны рэжым і ўлічваць умовы надвор'я.





