У футбольным чэмпіянаце вышэйшай лігі магілёўскі «Дняпро» заняў 14-е месца. Брэсцкі «Рух» — трэцяе месца ў першай лізе. Таму каманды сышліся ў пераходных матчах за права гуляць у вышэйшай лізе.
У першай гульні ў Брэсце «Рух» сёння атрымаў валявую перамогу 2:1.
8 снежня каманды згуляюць у Магілёве.





