Савет Рэспублікі — верхняя палата Нацыянальнага сходу — складаецца з 64 чалавек. 56 былі абраныя 7 лістапада, восем чалавек прызначае Лукашэнка.
Сёння кіраўнік краіны прызначыў у СР чатырох чалавек: былую кіраўнічку Адміністрацыі Наталлю Качанаву, а таксама памочніка па Магілёўскай вобласці, былога віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага, былога губернатара Мінскай вобласці Анатоля Ісачанку і пасла ў Егіпце Сяргея Рачкова.





