Крымінальны інцыдэнт здарыўся ў Мазыры 1 снежня перад закрыццём начнога клуба. Ля барнай стойкі стаяла кампанія, у якой знаходзілася 32-гадовая дзяўчына і яе знаёмы. Іх зачапіла пара, што праходзіла міма, паведамляе прэс-служба міліцыі.
Маладыя людзі абурыліся і ўслых выказалі незадаволенасць. Гэта пачуў іншы наведвальнік, якому падалося, што прэтэнзія агучана груба і адрасавана яму. У выніку завязалася слоўная сварка.
На працягу некалькіх хвілін удзельнікі канфлікту на словах высвятлялі адносіны, перыядычна спрабуючы зладзіць бойку. Усё скончылася тым, што дзяўчына падышла да крыўдзіцеля і разбіла аб яго галаву піўную пляшку.
Пацярпелы адразу ж звярнуўся ў міліцыю. Па выніках праверкі ў дачыненні да мазыранкі распачалі крымінальную справу за асабліва злоснае хуліганства.





