Тры новыя міжрэгіянальныя лініі бізнес-класа звяжуць Мінск і Віцебск, на іх ставяць саставы вытворчасці польскага канцэрна Pesa, піша tut.by.
Самы хуткі рэйс паміж Віцебскам і Мінскам будзе доўжыцца роўна 3 гадзіны, два іншыя — 3 гадзіны 13 хвілін і 3 гадзіны 16 хвілін.
Падчас самых хуткіх рэйсаў 703Б / 704Б цягнік будзе ісці паміж Віцебскам і Мінскам без прыпынкаў. А на астатніх састаў будзе спыняцца на станцыях Багушэўская, Орша-Цэнтральная, Талачын і Барысаў.
Курсіраваць цягнікі будуць тры разы на суткі ў абодвух напрамках.
№ 703Б / 704Б (праз Оршу)
Віцебск - 6.33 - Мінск - 9.33
Мінск - 15.15 - Віцебск - 18.16.
№ 711Б / 712Б (праз Оршу)
Віцебск - 19.08 - Мінск - 22.21
Мінск - 6.45 - Віцебск - 10.09
№ 713Б / 714Б (праз Оршу)
Віцебск - 15.57 - Мінск - 19.13.
Мінск - 19.52 - Віцебск - 23.08.
Новыя дызель-цягнікі складаюцца з шасці вагонаў, яны здольныя змясціць 290 пасажыраў. У іх маецца 272 месцы другога класа і 18 месцаў першага класа (у вагоне № 2).
Квіток на месца другога класа абыдзецца ў 13,86 рубля, на месцы першага класа - 19,2 рубля.
У вагонах будуць кандыцыянеры і інтэрнэт.





