Падазраваныя ў забойстве хлопчыка ў цэнтры Кіева — гэта мужчыны 18 і 19 гадоў. Пра гэта на брыфінгу паведаміў намеснік старшыні Нацыянальнай паліцыі Украіны Андрэй Крышчанка, піша bbc.com.

Адна з асноўных версій — фінансава-гаспадарчая дзейнасць Вячаслава Собалева, бацькі загінулага хлопчыка.

Знойдзеная і зброя, з якой здзейснілі забойства: карабін калібрам 7,62 мм.

У нядзелю ў Кіеве невядомы страляў у аўтамабіль, у салоне якога знаходзілася сям'я. Куля трапіла ў трохгадовага хлопчыка, які ад атрыманых траўмаў памёр па дарозе ў бальніцу. 

За рулём Range Rover быў бізнэсмен і дэпутат Кіеўскай абласной рады Вячаслаў Собалеў.

Вячаслаў Собалеў — украінскі эканаміст і бізнэсмен. Працаваў у НАК «Нафтагаз Украіны». У 2005—2006 год быў намеснікам мэра Данецка. У 2015 стаў дэпутатам Кіеўскай абласной рады ад партыі «Блок Пятра Парашэнкі». 

Цяпер ён таксама займаецца рэстаранным бізнэсам. З адкрытых рэестраў вядома, што мае нерухомасць у Данецку.

Собалеў — бацька пяцярых дзяцей, яго малодшы сын нарадзіўся ў 2016 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0