thenational.ae

thenational.ae

На мінулых выходных памочнік прэзідэнта Беларусі па пытаннях нацыянальнай бяспекі Віктар Лукашэнка наведаў заключны этап чэмпіянату свету па аўтагонках у класе машын «Формула-1» у Абу-Дабі. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на медыя-офіс ўрада Дубая.

Акрамя Віктара Лукашэнкі аўтагонках з ВІП-ложы глядзелі прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян, міністр па справах моладзі і спорту Азербайджана Азад Рагімаў, двойчы прэм'ер-міністр Казахстана, а сёння старшыня Камітэта нацыянальнай бяспекі Карым Масімаў, прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў, кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, былы кароль Іспаніі Хуан Карлас, жонка князя Манака Альбера II Шарлен і іншыя.

thenational.ae

thenational.ae

У паведамленні офіса гаворыцца, што этап Формулы 1 у ААЭ наведалі многія высокапастаўленыя госці «з брацкіх і дружалюбных краін», уключаючы Саудаўскую Аравію, Бахрэйн, Малайзію, Мальдывы, Кувейт, Ірак, Гвінею, Сейшэльскія выспы, Аман, Егіпет, Уганду і Бразілію.

У афіцыйным прэс-рэлізе сярод гасцей значыцца і кіраўнік Прэзідэнцкага спартовага клуба Дзмітрый Лукашэнка.

Вядома, што старэйшы сын прэзідэнта Беларусі, як Мініханаў і Кадыраў, з'яўляюцца заўсёднікамі Гран-пры Абу-Дабі, запрашэнне на якое рассылае кіруючая сям'я эмірата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0