Фота МУС
Здарэнне адбылося 2 сьнежня каля 12:20 на 32 км аўтадарогі М14 (МКАД-2). 49-гадовы кіроўца Renault Megane Scenic урэзаўся ў бар'ерную агароджу.
Металічная канструкцыя ўвайшла ў салон аўтамабіля і выйшла праз багажнік, мужчына атрымаў моцныя цялесныя пашкоджанні, паведамляе прэс-служба МУС.
На месца аварыі выязджалі супрацоўнікі ДАІ, МНС, следчыя, эксперты, медыкі. Ратавальнікі дэблакавалі кіроўцу, але ён памёр на месцы ДТЗ, не прыходзячы ў прытомнасць.